Pаздзел IV
Міша

У камеры, пра якую мы распавядаем у гэтай гісторыі, знаходзіўся чалавек з дыябетам. Для людзей з хранічнымі захворваннямі турэмныя ўмовы з'яўляюцца дадатковым выпрабаваннем. Гаворка ідзе нават не пра фармальныя пытанні, а пра зняважлівае стаўленне супрацоўнікаў турмы да такіх затрыманых.

Такім героем быў Міша, малады чалавек, які далучыўся да пратэстаў дзякуючы блогам Сяргея Ціханоўскага, мужа кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, цяпер палітвязня.

Пераключайце старонкі, праводзячы пальцам налева/направа па экране або дакрануўшыся да правага і левага краёў экрана
Выкарыстоўвайце клавішы налева/направа для пераключэння старонак