Pаздзел V
Антон

“Мы не размаўлялі з імі часта, прынамсі, самі не пачыналі. Здаралася, нас адводзілі ў курылку і там задавалі пытанні асабістага характару. Раптам. Няўжо ў іх прачнулася сумленне? Хаця, я не думаю, што яны адчуваюць сябе вінаватымі.

Тое самае было і ў жніўні. Сілавік, які не дазволіў мне патэлефанаваць з РУУС маёй сям'і, забараніў выходзіць у прыбіральню, але па дарозе на Акрэсціна расказваў, як скончыўся матч яго любімай каманды. І звяртаўся да мяне, як да чалавека. Я не мог гэтага зразумець, але часам можна было прачытаць, што для іх "гэта проста праца", - расказваў Антон, герой наступнай гісторыі.

Пераключайце старонкі, праводзячы пальцам налева/направа па экране або дакрануўшыся да правага і левага краёў экрана
Выкарыстоўвайце клавішы налева/направа для пераключэння старонак