Pаздзел VI
Вова і Алесь
Зіма змяніла восень. Умовы ў зняволенні станавіліся больш цяжкімі, усё больш людзей пачынала хварэць. Разам з гэтым пачаў мяняцца сам пратэст. У той час, калі героі гэтай гісторыі знаходзіліся ў ізаляцыі, у Менску адбыўся мацнейшы напад рэпрэсіўнай машыны. Кульмінацыяй стала смерць Рамана Бандарэнкі, якая адбілася на ўсёй пратэстуючай краіне і нават за яе межамі. Ён памёр 12 лістапада пасля таго, як напярэдадні ўвечар быў жорстка збіты ва ўласным двары.
Вова і Алесь, апошнія героі гэтай гісторыі, былі адзінымі, хто нават не выходзячы з турмы атрымалі яшчэ 15 дзён адседкі.
Выкарыстоўвайце клавішы налева/направа для пераключэння старонак